image description
 

Учреждение «Минское городское управление МЧС Республики Беларусь»

 

Маскоўскі раён. Як вучаць дзяцей галоўным правілам бяспекі

683

Лета – час радасці, гульняў і новых адкрыццяў. Але, нажаль, менавіта ў гэты перыяд дзеці часцей за ўсё застаюцца без нагляду дарослых, а рызыка траўмаў і няшчасных выпадкаў узрастае ў разы. Каб канікулы пакінулі толькі прыемныя ўспаміны, у Рэспубліцы Беларусь праводзіцца маштабная акцыя «Бяспечныя канікулы», якая ахоплівае практычна ўсе сферы дзіцячага вольнага часу.

Праца вядзецца комплексна: ад малых у дзіцячых садах да школьнікаў у прышкольных і загарадных аздараўленчых лагерах.

Адмысловая ўвага надаецца тым, хто толькі пачынае спазнаваць свет. Для выхаванцаў дашкольных устаноў арганізуюць спецыяльныя заняткі, дзе ў даступнай гульнявой форме тлумачаць, чаму нельга гуляць з запалкамі і падыходзіць да адкрытага агню.

Галоўная мэта акцыі – папярэджанне ўзгаранняў па прычыне дзіцячага свавольства і гібель дзяцей на вадаёмах. Для гэтага ратавальнікі выкарыстоўваюць розныя фарматы, дзе дзеці адпрацоўваюць навыкі эвакуацыі і вучацца правільна выклікаць дапамогу.

Важным звяном у прафілактычнай рабоце сталі экскурсіі ў пажарныя часці. Дзверы часткі адчыненыя для дзяцей любога ўзросту. Рабятам паказваюць магутную тэхніку, даюць прымерыць баявую экіпіроўку і расказваюць аб гераічнай рабоце ратавальнікаў.

Прафілактычная работа ідзе і ў культурных установах. Кінатэатр «Бярэсце» стаў адной з пляцовак, дзе для дзяцей праводзяць навучальныя віктарыны, замацоўваючы атрыманыя веды.

Бацькам жа нагадваюць галоўнае правіла: не пакідайце дзяцей без нагляду, бо асабісты прыклад і ўвага дарослых – аснова бяспекі.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Информация абитуриенту
Информация абитуриенту
Спаси дерево!
Спаси дерево!
Cогреться и не сгореть
Cогреться и не сгореть
БОО Спасатель
БОО Спасатель
Все Анонимный опрос
Считаете ли вы работу специалистов Минского городского управления МЧС эффективной?

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть