Учреждение «Минское городское управление МЧС Республики Беларусь»
- Адреса и телефоны
- 220037, г. Минск, ул. Козлова, 26 к. 8
- (+375 17) 311-55-01
- (+375 17) 250-58-54
- minsk@mchs.gov.by
Кастрычніцкі раён. Забеспячэнне бяспекі адпачывальнікаў – галоўная мэта сумесных рэйдавых мерапрыемстваў
Працаўнікі Кастрычніцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях сумесна з прадстаўнікамі Кастрычніцкай раённай арганізацыі Грамадства ратавання на водах і ўчастковымі інспектарамі міліцыі Кастрычніцкага РУУС праводзяць сумесныя рэйды па месцах адпачынку грамадзян ля вадаёма.
У мэтах прадухілення несанкцыянаванага купання, а таксама распівання алкагольных напояў у парку «Курасоўшчына» пастаянна праходзяць сумесныя прафілактычныя мерапрыемствы каля вадаёмаў.
Прадстаўнікі наглядных органаў нагадваюць аб забароне купання ў вадаёме, звяртаюць увагу на ўстаноўленыя знакі, расказваюць адпачывальнікам аб правілах паводзін на тэрыторыі парку, нагадваюць аб няўхільным выкананні патрабаванняў пажарнай бяспекі пры выкарыстанні мангалаў, аб забароне знаходжання дзяцей у вадаёмаў без нагляду бацькоў, а таксама папярэджваюць аб адміністрацыйнай адказнасці. У завяршэнні гутарак уручаюць карысныя памяткі па бяспецы.
МЧС Беларуси
МЧС Беларуси