Учреждение «Минское городское управление МЧС Республики Беларусь»
- Адреса и телефоны
- 220037, г. Минск, ул. Козлова, 26 к. 8
- (+375 17) 311-55-01
- (+375 17) 250-58-54
- minsk@mchs.gov.by
Фрунзенскі раён. Канікулы разам з МНС
Работнікі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях прынялі гасцей у пажарнай аварыйна-выратавальнай часці №23 Фрунзенскага раёна і правялі пазнавальную экскурсію для маленькіх прадстаўнікоў нашага грамадства.
У ходзе мерапрыемства дзецям не толькі распавялі пра асноўныя прычыны ўзнікнення пажараў, але і прывялі мноства прыкладаў, калі бестурботнасць чалавека прыводзіла да трагедыі. Гэтак жа, работнікі МНС спыняліся і на выпадках, калі маленькія дзеці па няведанні траплялі ў самыя кур'ёзныя сітуацыі: затрымалася рука ў батарэі, кольца на пальцы або нага ў плоце.
Хлопчыкі і дзяўчынкі актыўна задавалі пытанні і цікавіліся абсталяваннем і тэхнікай работнікаў МНС, яе асаблівасцямі, а такжа разнастайнасцю інструмента, які ўжываецца пры ліквідацыі самых розных надзвычайных сітуацый.
З гэтай экскурсіі кожны з дзяцей для сябе падкрэсліў важнасць выканання правілаў бяспекі і правільнасць выканання алгарытму дзеянняў у выпадку ўзнікнення надзвычайнай сітуацыі, будзь ён на вуліцы ці ў кватэры.
МЧС Беларуси
МЧС Беларуси