image description
 

Учреждение «Минское городское управление МЧС Республики Беларусь»

 

Заводскі раён. Заўсёды ў бяспецы

147

Міністэрства па надзвычайных сітуацыях удзяляе пільную ўвагу бяспецы грамадзян у жылых памяшканнях – бо менавіта ў жылым сектары фіксуецца большая частка пажараў і надзвычайных сітуацый.

Работнікі Заводскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях планомерна вядуць прафілактычную работу: абыходзяць дамы і кватэры, каб звесці да мінімуму рызыку ўзгаранняў. У зоне іх асаблівай увагі – тыя, хто больш за іншых мае патрэбу ў падтрымцы: пажылыя людзі, інваліды, ветэраны, шматдзетныя сем'і, а таксама сем'і з дзецьмі з груп сацыяльнай рызыкі і грамадзяне, якія апынуліся ў складанай жыццёвай сітуацыі.

b7e77137-9110-4277-b10f-4e80680dc381.jpg

У ходзе візітаў ратавальнікі старанна аглядаюць памяшканні: пераконваюцца, што аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі (АПА) устаноўлены і працуюць спраўна. Важна, што ратавальнікі не проста праводзяць агляд – у многіх дамах яны асабіста ўстанавілі АПА там, дзе іх раней не было. Гэтыя кампактныя прылады здольныя своечасова выявіць задымленне і падаць гучны сігнал трывогі, даючы жыхарам каштоўныя хвіліны для эвакуацыі. Паралельна работнікі даходліва тлумачаць жыхарам, як дзейнічаць пры задымленні ці ўзгаранні і як правільна выклікаць экстраную службу.

a1b1a2f6-57e5-4702-a607-8ce44cee72dd.jpg

Міністэрства па надзвычайных сітуацыях падкрэслівае: нават простыя меры пажарнай бяспекі здольныя зберагчы жыццё, здароўе і маёмасць – важна толькі ставіцца да іх з усёй сур'ёзнасцю.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Информация абитуриенту
Информация абитуриенту
Спаси дерево!
Спаси дерево!
Cогреться и не сгореть
Cогреться и не сгореть
БОО Спасатель
БОО Спасатель
Все Анонимный опрос
Считаете ли вы работу специалистов Минского городского управления МЧС эффективной?

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть