Учреждение «Минское городское управление МЧС Республики Беларусь»
- Адреса и телефоны
- 220037, г. Минск, ул. Козлова, 26 к. 8
- (+375 17) 311-55-01
- (+375 17) 294-26-02
- minsk@mchs.gov.by
Кастрычніцкі раён. Дашкалятам аб найважнейшым
З мэтай навучання малодшага пакалення правілам бяспечных паводзінаў работнікі сектара прапаганды Кастрычніцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях наведваюць дзіцячыя дашкольныя ўстановы раёна.
На пачатку заняткаў малыя разам з работнікам Міністэрства па надзвычайных сітуацыях у гульнявой форме вывучаюць правілы бяспечных паводзін дома і на вуліцы, вучацца правільна выклікаць ратавальнікаў і іншыя службы экстранай дапамогі горада, адрозніваюць, калі агонь – наш сябар, а калі – вораг, запамінаюць, што рабіць у выпадку пажару, а таксама замацоўваюць гэтыя дзеянні на практыцы. Нягледзячы на юны ўзрост, дзеці даволі хутка і, што самае важнае, правільна адказваюць на пытанні ратавальнікаў.
У канцы сустрэч дзеці атрымліваюць яркія тэматычныя налепкі ад МНС, якія дазволяць ім паўтараць правілы бяспекі дома разам з бацькамі.
МЧС Беларуси
МЧС Беларуси