image description
 

Учреждение «Минское городское управление МЧС Республики Беларусь»

 

Фрунзенскі раён. Ратавальнікі правялі паказныя трэніроўкі і вучэнні па дзеяннях ва ўмовах надзвычайных сiтуацый і сігналах грамадзянскай абароны

215

У мэтах павышэння ўзроўню гатоўнасці насельніцтва і службовых асоб да рэагавання на магчымыя пагрозы прыроднага і тэхнагеннага характару, работнікі Фрунзенскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях правялі комплексныя паказныя вучэнні і трэніроўкі на аб'ектах раёна.

Асноўны акцэнт трэніровак быў зроблены на праверку сістэмы абвесткі і праверку дзеянняў работнікаў аб'ектаў пры ўзнікненні надзвычайных сітуацый.

У ходзе практычнай часткі вучэнняў былі змадэляваныя найбольш верагодныя сцэнары здарэнняў: адпрацоўка дзеянняў персаналу аб'екта пры ўзнікненні пажару, эвакуацыйныя мерапрыемствы, дэманстрацыя працы членаў пажарных фарміраванняў, санітарных дружын.

Удзельнікі дэманстравалі сучасныя сродкі індывідуальнай абароны і зладжанасць дзеянняў усіх удзельнікаў.

Па выніках праведзеных вучэнняў быў адзначаны высокі ўзровень узаемадзеяння паміж органамі кіравання і сіламі грамадзянскай абароны. Паказны фармат мерапрыемства дазволіў прадстаўнікам іншых арганізацый раёна пераняць перадавы вопыт для ўкаранення на сваіх аб'ектах.

Бяспека – ­гэта агульны клопат, і падобныя трэніроўкі пацвярджаюць: ратавальнікі і грамадства гатовыя супрацьстаяць любым выклікам.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Информация абитуриенту
Информация абитуриенту
Спаси дерево!
Спаси дерево!
Cогреться и не сгореть
Cогреться и не сгореть
БОО Спасатель
БОО Спасатель
Все Анонимный опрос
Считаете ли вы работу специалистов Минского городского управления МЧС эффективной?

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть