image description
 

Учреждение «Минское городское управление МЧС Республики Беларусь»

 

Кастрычніцкі раён. Дваровыя сходы на тэму бяспекі

205

У Кастрычніцкім раёне адбыліся сустрэчы з насельніцтвам па пытаннях бяспекі жыццядзейнасці. З жыхарамі паразмаўлялі работнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях і работнікі жыллёва-камунальнай гаспадаркі.

У час размоў нагадалі грамадзянам аб асноўных правілах пажарнай бяспекі і прывялі прыклады апошніх пажараў у рэспубліцы, горадзе і раёне. Таксама былі закрануты і абмеркаваны правілы пажарнай бяспекі ў побыце. Работнікі нагадалі прысутным правілы карыстання электрапрыборамі, газавымі ўстаноўкамі, расказалі, як не дапусціць пажаранебяспечных сітуацый пры курэнні.

- Не пакідайце і не кідайце непатушаныя цыгарэты і запалкі, пераканайцеся, што яны не стануць прычынай пажару. Недапушчальна курэнне ў ложку, асабліва ў стане алкагольнага ап'янення, - засяродзілі ўвагу ратавальнікі.

Закранулі і актуальную тэму дзіцячай бяспекі, заклікаўшы бацькоў, бабуль і дзядуляў пастаянна сачыць за сваімі малымі, не пакідаць дзяцей адных.

Для асабістай бяспекі прадстаўнікі МНС усім рэкамендавалі ўстанавіць у доме аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі, дзякуючы якім можна не толькі выратаваць матэрыяльныя каштоўнасці, але і, самае галоўнае, жыццё. На заканчэнне сустрэчы адказалі на ўсе пытанні жыхароў і ўручылі кожнаму тэматычныя буклеты.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Информация абитуриенту
Информация абитуриенту
Спаси дерево!
Спаси дерево!
Cогреться и не сгореть
Cогреться и не сгореть
БОО Спасатель
БОО Спасатель
Все Анонимный опрос
Считаете ли вы работу специалистов Минского городского управления МЧС эффективной?

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть