Учреждение Минское городское управление МЧС Республики Беларусь
- Адреса и телефоны
- 220037, г. Минск, ул. Козлова, 26 к. 8
- (+375 17) 311-55-01
- (+375 17) 294-26-02
- minsk@mchs.gov.by
Ленінскі раён. Рэспубліканскі суботнік
У нашай краіне прайшоў рэспубліканскі суботнік, падчас якога грамадзяне добраўпарадкоўвалі і прыводзілі ў належны стан аб'екты і тэрыторыі населеных пунктаў, гісторыка-культурныя каштоўнасці, мемарыяльныя комплексы, месцы баявой і воінскай славы, пахаванні воінаў і партызан часоў Вялікай Айчыннай вайны.
Работнікі Ленінскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях таксама не засталіся ў баку ад мерапрыемства, прыняўшы ўдзел у навядзенні парадку ў Парку культуры і адпачынку "Сад Гашкевіча", а таксама ўборцы знака Невядомаму салдату і прылеглай да помніка тэрыторыі ў мікрараёне Лошыца. Таксама выратавальнікі навялі парадак на працоўных месцах і службовых памяшканнях і высадзілі саджанцы дрэў уздоўж пажарнай часці.