- Адреса и телефоны
- 220037, г. Минск, ул. Козлова, 26 к. 8
- (+375 17) 311-55-01
- (+375 17) 294-26-02
- minsk@mchs.gov.by
Ленінскі раён. Дашкаляты ў пажарнай часці
Выхаванцы дзіцячых садоў №232 №244 наведалі пажарную аварыйна-выратавальную часць №30 Ленінскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях.
У ходзе экскурсій дзеці і педагогі даведаліся шмат новага і цікавага пра прафесію выратавальнікаў. Удзельнікам мерапрыемстваў расказалі пра прызначэнне аўтамабіляў, якія знаходзяцца ў гаражы пажарнай часці, і аб іх камплектацыі. Гасцям прадэманстравалі інструменты і абсталяванне, якое выкарыстоўваецца пры ліквідацыі розных надзвычайных сітуацый, а таксама разнастайнасць ахоўных касцюмаў. Усе ахвочыя змаглі прымерыць элементы баявога адзення выратавальнікаў, пасядзець у аўтамабілях і задаць работнікам МНС пытанні.
Пасля займальнай экскурсіі дашкаляты былі запрошаны ў навучальны клас, дзе ім расказалі пра небяспеку гульняў з агнём і небяспеку выхаду на лёд, нагадалі алгарытм выкліку ратавальнікаў і для замацавання ведаў прадэманстравалі мультфільм "Чароўная кніга МНС".