image description
 

Учреждение Минское городское управление МЧС Республики Беларусь


 

Ленінскі раён. Бяспека ў інтэрнатах

343

Інспектар Ленінскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях правяла сустрэчу са студэнтамі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя М.Танка, якія пражываюць у інтэрнатах на тэрыторыі Ленінскага раёна.

Навучэнцам расказалі аб неабходнасці выканання правілаў пажарнай бяспекі, прывялі лічбы аператыўнай зводкі і прыклады ўзгаранняў у інтэрнатах, абазначылі прычыны іх узнікнення.

Са студэнтамі была праведзена інтэрактыўная гульня «Дзе логіка?», падчас якой будучыя педагогі даведаліся пра правілы бяспечнай эвакуацыі, прымяненне першасных сродкаў пажаратушэння, аўтаномны пажарны апавяшчальнік і мабільны дадатак выратавальнікаў.

Інспектар нагадала пра недапушчальнасць курэння ў інтэрнатах і на іх тэрыторыі, выкарыстання электранагравальных прыбораў у жылых пакоях і пакідання без нагляду ўключаных у сетку зарадных прылад гаджэтаў.

Напрыканцы сустрэчы прысутным быў паказаны тэматычны відэаролік, у якім падрабязна разабраны дзеянні пры ўзнікненні пажару і акрэслены пытанні, якім трэба надаваць належную ўвагу пры пражыванні ў інтэрнаце.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Информация абитуриенту
Информация абитуриенту
Откажись от бумажного извещения - спаси дерево!
Откажись от бумажного извещения - спаси дерево!
Cогреться и не сгореть
Cогреться и не сгореть

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть