Учреждение Минское городское управление МЧС Республики Беларусь
- Адреса и телефоны
- 220037, г. Минск, ул. Козлова, 26 к. 8
- (+375 17) 294-83-33
- (+375 17) 329-91-09
- minsk@mchs.gov.by
Першамайскі раён. У працоўныя калектывы з прафілактычнай інфармацыяй
У працоўным калектыве Мінскага гарадскога ўпраўлення па наглядзе за рацыянальным выкарыстаннем паліўна-энергетычных рэсурсаў адбылося навучальнае мерапрыемства з удзелам работнікаў Першамайскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях у рамках рэспубліканскай акцыі “Дзень бяспекі. Увага ўсім!”
У першую чаргу, быў прадэманстраваны апавяшчальны сігнал "Увага ўсім!". Прадстаўнік МНС расказала, у якіх выпадках ён прымяняецца, і якім будзе правільны алгарытм дзеянняў у выпадках, калі трывога будзе не вучэбнай.
Падчас гутаркі, інспектар МНС не забылася расказаць аб аператыўнай абстаноўцы ў Рэспубліцы Беларусь яе сталіцы, адзначыўшы тэндэнцыю зніжэння гібелі людзей на пажарах. Самыя распаўсюджаныя прычыны загаранняў: неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні, прыгатаванні ежы, дзіцячае свавольства з агнём. Асобна інспектар МНС спынілася на забароне выхаду на вясновы лёд, прывяла прыклады гібелі рыбакоў і дзяцей на вадаёмах. Усім удзельнікам мерапрыемства было рэкамендавана ўсталяваць на мабільныя прылады дадатак ад «МНС:дапамога побач!», у якім собрана мноства карыснай інфармацыі, як для паўсядзённага жыцця, так і пры ўзнікненні надзвычайнай сітуацыі.
У завяршэнні гутаркі работнікам быў прадэманстраваны тэматычны відэаролік пасля якога ўсе прысутныя маглі атрымаць адказы на пытанні.