image description
 

Учреждение Минское городское управление МЧС Республики Беларусь


 

Партызанскі раён. Прафілактычны рэйд «Небяспечны лёд»

1430

У мэтах прафілактыкі няшчасных выпадкаў на водных аб'ектах работнікі Партызанскага РАНС сумесна з прадстаўніком Рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб'яднання «Беларускае рэспубліканскае таварыства ратавання на водах», а таксама супрацоўнікамі міліцыі прынялі ўдзел у рэйдзе па берагавой лініі Сляпянскай воднай сістэмы.

Удзельнікі рэйду чарговы раз нагадалі аматарам зімовай рыбалкі аб небяспецы тонкага лёду, мерах засцярогі, якія неабходна выконваць, каб пазбегнуць пераахаладжэння і абмаражэння. Нагадалі аб мэтазгоднасці выкарыстання выратавальнай камізэлькі пры выхадзе на лёд, а таксама наяўнасці доўгай вяроўкі. Распавядалі, якім чынам вызначыць таўшчыню лёду, каб засцерагчы сябе ад правальвання. Моцным і бяспечным лічыцца празрысты лёд з сіняватым або зеленаватым адценнем, а самым небяспечным – матавы, які мае жаўтлявае адценне.

Падобныя прафілактычныя рэйды на вадаёмах праводзяцца на працягу ўсяго зімовага сезону. У ходзе патрулявання берагавой лініі вадаёма ўдзельнікі рэйду даюць парады дарослым грамадзянам па фарміраванні культуры бяспекі іх дзяцей, просяць бацькоў растлумачыць свайму дзіцяці, што вельмі небяспечна выходзіць на змёрзлы вадаём і, тым больш, гуляць на лёдзе, нельга правяраць трываласць лёду ударам нагі. Усім грамадзянам у ходзе прафілактычнай гутаркі ўручаюць тэматычныя буклеты.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Информация абитуриенту
Информация абитуриенту
Откажись от бумажного извещения - спаси дерево!
Откажись от бумажного извещения - спаси дерево!
Cогреться и не сгореть
Cогреться и не сгореть

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть