- Адреса и телефоны
- 220037, г. Минск, ул. Козлова, 26 к. 8
- (+375 17) 311-55-01
- (+375 17) 294-26-02
- minsk@mchs.gov.by
Кастрычніцкі раён. Занятак з малымі
Пачалася сустрэча з цікавых і пазнавальных гульняў, падчас якіх задаваліся пытанні, якія тычацца пажарнай бяспекі. Дзеці адгадвалі загадкі на тэму «Небяспекі, якія нас атачаюць». Доўга не задумваючыся, усе адказвалі выразна і правільна: было бачна, што выхавальнікі добрасумленна займаюцца ў гэтым напрамку з малымі.
Работнік МНС расказала аб небяспецы гульняў з запалкамі і іншымі рознымі запальнымі прадметамі, якія могуць стаць прычынай пажару. Таксама паўтарылі з дзецьмі нумары выкліку экстраных службаў, а некаторыя, нават даведаліся для сябе новы нумар выкліку выратавальнікаў - «112».
Забаўляльнай часткай заняткі сталі гульні «Як выйсці з задымленага памяшкання» і «Выклік ратавальнікаў». Хлапчукі і дзяўчынкі з радасцю прынялі ў іх удзел і акунуліся ў сапраўдную надзвычайную сітуацыю, з якой паспяхова выбраліся.
У завяршэнне дзяцей заклікалі быць уважлівымі і асцярожнымі, уручылі ім памятныя падарункі.