image description
 

Учреждение Минское городское управление МЧС Республики Беларусь


 

Сустрэча з работнікамі Аператыўнай мытні

697
На гэтым тыдні начальнік Партызанскага РАНС Сяргей Шейпак сустрэўся з працаўнікамі Аператыўнай мытні.

На сустрэчы абмяркоўваліся пытанні бяспекі ў побыце і на вытворчасці. Значную частку свайго выступу Сяргей Шейпак адвёў прафілактыцы пажараў у жылым фондзе, бо ўсе прысутныя кожны дзень прыходзяць у свае дамы і кватэры, дзе і праводзяць вялікую частку часу. Расказаў ён пра тое, што асноўнымі прычынамі пажараў у жылым фондзе сёння з'яўляецца неасцярожнае абыходжанне з агнём і парушэнне правілаў эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання.
Работнікам давялі інфармацыю і аб аўтаномным пажарным апавяшчальніку, ўстаноўка якога дазваляе выявіць пажар на ранняй стадыі яго развіцця. Даведаліся прысутныя аб магчымасці выкарыстання мабільнага прыкладання «МНС Беларусі: дапамога побач».
Асаблівая ўвага слухачоў была звернута на праблему пакідання малалетніх дзяцей без нагляду. Сяргей Шейпак даў простыя парады аб тым, як навучыць дзіця бяспечным паводзінам, і распавёў аб праводзімых  мерапрыемствах у рамках прафілактычнай акцыі «Дзень бяспекі. Увага ўсім! ». Завастрыў ён увагу і на праблеме гібелі людзей на вадаёмах рэспублікі, што актуальна і цяпер, калі растае лёд. На сустрэчы абмеркавалі таксама парадак дзеянняў у выпадку ўзнікнення пажару, а таксама прынцып дзеяння вогнетушыцеля і іншых першасных сродкаў пажаратушэння. Прысутным былі прадэманстраваны тэматычныя відэафільмы.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Информация абитуриенту
Информация абитуриенту
Откажись от бумажного извещения - спаси дерево!
Откажись от бумажного извещения - спаси дерево!
Cогреться и не сгореть
Cогреться и не сгореть

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть