image description
 

Учреждение Минское городское управление МЧС Республики Беларусь


 

Адзіны дзень бяспекі ў ДУА «Сярэдняя школа № 161»

465
У рамках акцыі: "Адзіны дзень бяспекі» работнікі Маскоўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях сумесна з аддзелам ДАІ і Дэпартаментам аховы Маскоўскага раёна правялі для школьнікаў займальныя старты.

Каб растлумачыць дзецям пра важнасць ведаў правілаў дарожнага руху і асноў паводзін у надзвычайных сітуацыях педагогі і арганізатары абралі нестандартны спосаб працы з падрастаючым пакаленнем. Як вядома, дзеці спазнаюць свет праз гульні, а калі яны спартыўныя, то навучанне становіцца яшчэ і карысным для здароўя. Таму звычайны ўрок бяспекі ў ДУА «Сярэдняя школа № 161 г. Мінска» ператварыўся ў вясёлыя эстафеты, дзе хлопцы прымерылі баявую вопратку выратавальніка, супрацьгазы, светоотражательные камізэлькі, а з дапамогай жазла ДАІ перадавалі старт наступнаму ўдзельніку. Тры згуртаваныя каманды падбадзёрвалі актыўныя заўзятары, танцавальны калектыў школы танцаў «Менада», а таксама фота і відэа карэспандэнты, якім пашчасціла пабываць на мерапрыемстве.
Кульмінацыяй акцыі сталі паказальныя выступленні выратавальнікаў. Дзеці выйшлі на вуліцу каб паглядзець, як работнікі МНС дзейнічаюць падчас рэальных пажараў, прыемным дадаткам стала дэманстрацыя працы кінолагаў.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение
Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть