- Адреса и телефоны
- 220037, г. Минск, ул. Козлова, 26 к. 8
- (+375 17) 311-55-01
- (+375 17) 294-26-02
- minsk@mchs.gov.by
Ленінскі раён. Сустрэча ў тэрытарыяльным цэнтры
Інспектар Ленінскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыяхи у рамках акцыі "За бяспеку разам" правяла мерапрыемства з выхаванцамі аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.
Падчас размовы інспектар патлумачыла прысутным, куды неабходна тэлефанаваць і як правільна дзейнічаць пры трапленні ў небяспечную сітуацыю. Інспектар успомніла пра правілы бяспечных паводзін дома: пры абыходжанні з электрапрыборамі, газавай плітой і вострымі прадметамі, выкананне якіх дазволіць пазбегнуць узнікнення надзвычайных сітуацый.
Работнік МНС пазнаёміла прысутных з аўтаномным пажарным апавяшчальнікам, а таксама правяла цікавую віктарыну, падчас якой дзеці і дарослыя давалі адказы на сітуацыйныя задачы і загадкі. Выхаванцы аддзялення з вялікай цікавасцю слухалі інспектара і напрыканцы сустрэчы задалі пытанні і падзяліліся сваімі гісторыямі.