- Адреса и телефоны
- 220037, г. Минск, ул. Козлова, 26 к. 8
- (+375 17) 311-55-01
- (+375 17) 294-26-02
- minsk@mchs.gov.by
Партызанскі раён. Свята чысціні і парадку
Работнікі Партызанскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях дружна і зладжана прынялі ўдзел у рэспубліканскім суботніку, а вынікам мерапрыемства сталі чыстыя кабінеты, ідэальны парадак не толькі на тэрыторыі падраздзяленняў, але і на тэрыторыі раёна.
У суботніку прынялі актыўны ўдзел больш за 50 работнікаў падраздзялення і прайшоў ён пад дэвізам «Разам працаваць выдатна!». Начальнік аддзела Сяргей Рагавой сумесна з прадстаўнікамі адміністрацыі раёна, работнікамі Зелянбуда, Асвода, членамі Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі наводзілі парадак на тэрыторыі Лыжэролернай трасы. Усе з задавальненнем, разам і дружна працавалі на свежым паветры.
Удзел у мерапрыемстве такога плана яшчэ раз наглядна паказаў, што гэта выдатны спосаб не толькі навядзення парадку на тэрыторыі і ў памяшканнях, але і спосаб узняцця карпаратыўнага духу, згуртавання калектыву, паляпшэння псіхалагічнага клімату. Бо даўно вядома, што нішто так не аб'ядноўвае людзей, як сумесная праца для агульнай карысці.