image description
 

Учреждение Минское городское управление МЧС Республики Беларусь


 

Кастрычніцкі раён. Гутарка з клопатам аб дзецях

806

У рамках правядзення рэспубліканскай акцыі "Не пакідайце дзяцей адных!" работнікі Кастрычніцкага раённага аддзела па НС правялі гутаркі па тэлефоне са шматдзетнымі сем'ямі і сем'ямі, якія знаходзяцца ў сацыяльна-небяспечным становішчы.

Падчас гутаркі работнікі МНС нагадалі правілы бяспечных паводзін, паведалі, якія небяспекі могуць чакаць дзяцей на вуліцы, у доме і кватэры. На пытанне інспектара "Якія самыя небяспечныя пакоі ў доме?», бацькі, не сумняваючыся, давалі правільныя адказы. Бо ва ўсіх пакоях можна сустрэць такія небяспекі, як вокны, электрычныя прыборы, запалкі, патэльні, бытавая хімія і г.д. У адказ на кожную небяспеку ратавальнікі паведалі, якія правілы трэба выконваць, каб прадухіліць надзвычайную сітуацыю.

Парэкамендавалі дарослым для прагляду з дзецьмі мультсерыял "Чароўная кніга", дзе разумны Бабёр, неспакойная Птушачка, дапытлівы Заяц і падступны Воўк нагадваюць дзеткам, як трэба сябе паводзіць, каб не патрапіць у небяспечную сітуацыю.

У завяршэнні гутаркі ратавальнікі нагадалі бацькам тэлефоны экстранных службаў і пажадалі ім і іх дзецям бяспечнага дня.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Информация абитуриенту
Информация абитуриенту
Откажись от бумажного извещения - спаси дерево!
Откажись от бумажного извещения - спаси дерево!
Cогреться и не сгореть
Cогреться и не сгореть

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть