image description
 

Учреждение Минское городское управление МЧС Республики Беларусь


 

Кастрычніцкі раён. Занятак з малымі

1392
У ДУА «Яслі-сад № 465 г. Мінска» інспектар Кастрычніцкага раённага аддзела па НС Ганна Паплаўская правяла ўрок бяспекі з выхаванцамі ўстановы.

Пачалася сустрэча з цікавых і пазнавальных гульняў, падчас якіх задаваліся пытанні, якія тычацца пажарнай бяспекі. Дзеці адгадвалі загадкі на тэму «Небяспекі, якія нас атачаюць». Доўга не задумваючыся, усе адказвалі выразна і правільна: было бачна, што выхавальнікі добрасумленна займаюцца ў гэтым напрамку з малымі.
Работнік МНС расказала аб небяспецы гульняў з запалкамі і іншымі рознымі запальнымі прадметамі, якія могуць стаць прычынай пажару. Таксама паўтарылі з дзецьмі нумары выкліку экстраных службаў, а некаторыя, нават даведаліся для сябе новы нумар выкліку выратавальнікаў - «112».
Забаўляльнай часткай заняткі сталі гульні «Як выйсці з задымленага памяшкання» і «Выклік ратавальнікаў». Хлапчукі і дзяўчынкі з радасцю прынялі ў іх удзел і акунуліся ў сапраўдную надзвычайную сітуацыю, з якой паспяхова выбраліся.
У завяршэнне дзяцей заклікалі быць уважлівымі і асцярожнымі, уручылі ім памятныя падарункі.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Информация абитуриенту
Информация абитуриенту
Откажись от бумажного извещения - спаси дерево!
Откажись от бумажного извещения - спаси дерево!
Cогреться и не сгореть
Cогреться и не сгореть

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть