image description
 

Учреждение Минское городское управление МЧС Республики Беларусь


 

Сустрэча з педагогамі ДУА «Гімназія №7 г. Мінска»

751
У рамках прафілактычнай работы начальнік Партызанскага РАНС Сяргей Шейпак сустрэўся з педагогамі ДУА «Гімназія №7 г. Мінска».

Значную частку свайго выступу ён прысвяціў прафілактыцы пажараў у жылым фондзе, бо ўсе прысутныя кожны дзень прыходзяць у свае дамы і кватэры, дзе і праводзяць вялікую частку часу. Расказаў ён пра тое, што асноўнымі прычынамі пажараў у жылым фондзе сёння з'яўляецца неасцярожнае абыходжанне з агнём і парушэнне правілаў эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання. Педагогам давялі інфармацыю і аб аўтаномным пажарным апавяшчальніку, ўстаноўка якога дазваляе выявіць пажар на ранняй стадыі яго развіцця. Сяргей Шейпак прывёў канкрэтныя прыклады пажараў у жыллі ў раёне і сталіцы, калі менавіта гэтыя няхітрыя прыборы выратавалі жыццё чалавека. Даведаліся работнікі ўстановы адукацыі аб магчымасці выкарыстання мабільнага прыкладання «МНС Беларусі: дапамога побач».
Асаблівая ўвага прысутных была звернута на праблему пакідання малалетніх дзяцей без нагляду. Сяргей Шейпак даў простыя парады аб тым, як навучыць дзіця бяспечным паводзінам. Расказаў ён і аб парадку дзеянняў у выпадку ўзнікнення пажару, а таксама нагадаў прынцып дзеяння вогнетушыцеля. Прадстаўніку МНС было зададзена шмат пытанняў, на якія былі дадзены вычарпальныя адказы. Абмеркавалі на сустрэчы з педагогамі правілы паводзінаў у лесе, а таксама правілаў бяспечнага распальвання вогнішча, забароны выпальвання сухой раслінасці, спальвання смецця і выкарыстання прыстасаванняў для падрыхтоўкі ежы. Распавёў Сяргей Уладзіміравіч і аб мерапрыемствах, якія праводзяцца ў рамках новай інфармацыйна-прапагандысцкай кампаніі «Дзякуй, што навучылі!».

Будь готов

Другие новости

 

Информация абитуриенту
Информация абитуриенту
Откажись от бумажного извещения - спаси дерево!
Откажись от бумажного извещения - спаси дерево!
Cогреться и не сгореть
Cогреться и не сгореть

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть